Развіццё турызму ў Беларусі: ствараем брэнд краіны, працуем над лакальнымі дэстынацыямі
Рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі – вельмі праблемная тэма, і актывісцкае асяроддзе бесперапынна спрачаецца з афіцыйнымі ўладамі з-за рознага бачання стратэгій развіцця. Нярэдка можна сустрэць жорсткую крытыку дзяржаўных праектаў. Хочацца верыць, што новы праект па стварэнні брэнда краіны і так званых турыстычных дэстынацый не будзе за што бязлітасна крытыкаваць.