Ці працуе буккросінг у Мінску? Наведалі некалькі кропак з кнігамі
Буккросінг – гэта абмен кніжкамі, які адбываецца праз адмысловыя палічкі. Чалавек пакідае непатрэбную яму літаратуру і бярэ нешта цікавае. Наступны таксама нешта прыносіць і нешта бярэ… Ці проста бярэ. Мы наведалі некалькі месцаў для буккросінгу ў Мінску і вось што пабачылі.