Фотарэпартаж: Юбілейны мінскі Free Market узняў пытанні празмерных спажывецкіх звычак і вымушанай міграцыі людзей
У свеце апошніх падзей тэма дзесятага рэчавага бясплатнага кірмашу выглядала асабліва актуальнай. Бо калі чалавек бяжыць са сваёй краіны за некалькі тысяч кіламетраў, зразумела, што не ад лепшага жыцця. Прычыны для міграцыі могуць быць розныя — ад вайны і складанага сацыяльнага становішча да стыхійных бедстваў і вычарпанасці прыродных рэсурсаў. Але ў чужой краіне бежанцы часта сутыкаюцца з агрэсіяй і неразуменнем уладаў і людзей, культурнымі адрозненнямі, немагчымасцю сацыяльна адаптавацца ці атрымаць адукацыю, працу і медыцынскую дапамогу.