Конкурс «Чыста славутасці» працягваецца, ці Як не быць абыякавым да сваёй гісторыі і навакольнага асяроддзя

Конкурс «Чыста славутасці» працягваецца, ці Як не быць абыякавым да сваёй гісторыі і навакольнага асяроддзя

У гэтым годзе ў дзевяты раз Школа экалагічнага актывіста прапанавала сваім выпускнікам рэалізаваць уласны праект у экалагічнай галіне. Такім шанцам вырашыла скарыстацца Тамара Зайцава, тым больш, што ідэя «нарадзілася» ў яе з паўсядзённага жыцця. Як аматара падарожжаў па выбітных беларускіх мясцінах, жанчыну засмучала вялікая колькасць смецця на гісторыка-культурных аб'ектах. Таму яна і вырашыла аб'яднаць пазнаваўчы момант наведвання помнікаў архітэктуры з карысным для навакольнага асяроддзя, прапанаваўшы людзям не толькі адкрываць для сябе Беларусь, але і прыбіраць яе.

11.11.2015 Аўтар: Хрысціна Чарняўская