Аўгіня Манцэвіч: “Мы хацелі паказаць, што ёсць людзі, якія бягуць у вёску ад цывілізацыі, і ёсць тыя, хто тут кантралюе атапленне праз смартфон”
Аўгіня Манцэвіч і яе муж Верасень ужо шосты год жывуць за горадам, і зусім нядаўна яны стварылі партал “Даўншыфцер” для тых, хто таксама пераехаў у вёску альбо толькі плануе гэта рабіць.