E-cup. Гліняныя кубачкі – добрая альтэрнатыва пластыкавым, якія мы выкарыстоўваем некалькі хвілін, а потым выкідаем
Пластыкавыя і папяровыя кубачкі для кавы і іншых напояў не перапрацоўваюцца ў Беларусі, і супрацоўнік Экамайстэрняў Павел Коўшаль прыдумаў праект, які зробіць пластыкавую катастрофу ў нашай краіне крыху менш страшнай.