Роўны навучае роўнага: школьнікі абмяняліся ведамі аб беларускіх вадаёмах
Аб узаемасувязі мясцовых вадаёмаў і вод Балтыйскага мора расказвалі вучні Нарачскай сярэдняй школы №1 Мядзельскага раёна вучням Германавіцкай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна падчас інтэрактыўнага мерапрыемства прысвечанага Міжнароднаму дню водных рэсурсаў «Балтыйскае мора пачынаецца тут».