“Набывайце менш, але лепш”. Мода таксама можа быць этычнай
Летыцыя Талін, дваццацітрохгадовая валанцёрка з Італіі, правяла апошнія адзінаццаць месяцаў у Беларусі, і ў апошні свой тыдзень у Менску разам з беларускай Кацяй Арчаковай зладзіла інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае этычнасці і ўстойлівасці моды – несправядліва незаўважнай міжнароднай праблеме.