Наўрад ці псіхічна здароваму чалавеку можа падабацца горад падобны да бетоннага пляцу, без аніводнага дрэўца ці са стваламі дрэваў без аніводнай галінкі. Аднак для нашага гораду, на жаль, такія пейзажы сталі тыповай рэчаіснасцю. Адказныя за гэтае службы кажуць пра “аздараўленне” дрэваў. Мабыць мы ўсе чагосці не разумеем? І сапраўды дрэвы патрабуюць такога “здароўя”? Паглядзім на прыклад еўрапейскіх гарадоў. Наўрад ці хтосьці скажа, што там не дбаюць пра экалогію. І канешне, за станам дрэваў сочаць, і займаюцца прафілактыкай іх хвароб. Ды толькі чамусьці не вынішчаюць алеі ўздоўж праспектаў