У Тураве прайшоў сёмы «Фэст кулікоў» (фотарэпартаж)
З 1999 году ў Тураве працуе адзіная ў Беларусі станцыя кальцавання птушак. Яна размешчана на ўскрайку гораду і выходзіць на вялізны поплаў, дзе штогод гняздуюцца дзясяткі тысяч пералётных птушак. Каб паказаць важнасць гэтага месца для прыроды, тут ужо сёмы раз зладзілі «Фэст кулікоў».