Законы аб экалогіі дзейнічалі ўжо ў XVI стагоддзі. Чытаем, як у ВКЛ ахоўвалі баброў і пчолак
У Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. былі артыкулы, якія абараняюць дзікіх жывёл і пчол. Статут быў папярэднікам Канстытуцыі, прынятай 3 мая 1791 г. Яна лічыцца першай канстытуцыяй у Еўропе і другой у свеце пасля Канстытуцыі ЗША. Праўда, ёсць нюанс: яшчэ ў 1755 г. ухвалена Канстытуцыя Корсікі.