Намеснік міністра лясной гаспадаркі: «Сітуацыя з ляснымі пажарамі вельмі складаная»
Забароны наведваць лес з-за пажарнай небяспекі зараз няма толькі ў 4 раёнах Беларусі, але справы могуць палепшыцца. Аб сітуацыі ў лясах распавёў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі «Асаблівасці аховы лесу ў летні перыяд. Прафілактыка лясных пажараў і парушэнняў правілаў нарыхтоўкі ягад і грыбоў».