Сувеніры, а не смецце. Як мінская выкладчыца робіць падсвечнікі са старых слоікаў
Мінчанка Дар’я Несцярэнка выкарыстоўвае рэчы паўторна, каб яны станавіліся не смеццем, а прыгожымі сувенірамі. Дзяцінства ў забруджаным Наваполацку прывучыла дзяўчыну звяртаць увагу на экалогію і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе.