Бензапілы працуюць нон-стоп. Ці вернуцца ў запаведную зону ўнікальныя дубровы над Прыпяццю?
У кастрычніку 1996 года Аляксандр Лукашэнка скасаваў створаны ў 60-я гады мінулага стагоддзя Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Гэта дазволіла мясцовым гаспадарнікам, якія ў той час пачалі кіраваць установай, ператварыць запаведныя лясы ў крыніцу атрымання рэсурсаў – Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Гомельскі Зялёны партал узгадаў, як на працягу гэтых 20 год складаўся лёс запаведных некалі дуброваў, і пабачыў, што ў іх адбываецца цяпер.