Эксперты на Форуме экаНДА-2015: «Па выкананню патрабаванняў Орхускай канвенцыі Беларусь пакуль працуе на перспектыву»
Ратыфікаваная Беларуссю ў 1998 годзе Орхуская канвенцыя магла стаць жыццяздольным і эфектыўным інструментам абароны права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і раўнавання грамадскасці з іншымі зацікаўленымі бакамі ў працэсе прыняцця экалагічна значных рашэнняў. Але ўпартае нежаданне дзяржаўных структур разумець і працаваць згодна з патрабаваннямі канвенцыі робіць яе амаль бясплённай. Прычыны такой сітуацыі і магчымыя шляхі выйсця шукалі эксперты на IV Форуме незалежных экалагічных арганізацый-2015.