Чарнобыль у тварах. 18 маленькіх гісторый вялікай трагедыі
У 2012 годзе ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі сталі называць інакш. Цяпер яны — усяго толькі пацярпелыя ад адной з найбольш буйных і трагічных тэхнагенных катастроф мінулага стагоддзя. Можна забраць статус, льготы... Аднаго не забярэш дакладна — памяці. 26 красавіка, у дзень трыццатай гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, у Полацку сустрэліся цяпер ужо былыя ліквідатары — супрацоўнікі Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.