Зялёныя зоны малых гарадоў: улады Вілейкі прапануюць высекчы амаль 300 дрэў
Напрыканцы лютага жыхары Вілейцы ўзрушыліся: па адной з цэнтральных вуліц — вуліцы 1 Мая — РУП «Вілейская ЖКГ» пачало выразаць дрэвы. Спачатку выдаліла каля 50, а праз два тыдні выканкам прапанаваў абмеркаваць знішчэнне яшчэ трох соцень раслін, сярод якіх ёсць і здаровыя. Мэта — зрабіць з вуліц маладыя алеі. На абмеркаванні намеснік старшыні выканкаму паабяцаў, што рашэнне будзе прынята так, як прагаласуюць людзі.