Беларускія парламентарыі прынялі новы Лясны кодэкс
У другім чытанні Палата прадстаўнікоў ухваліла 3 снежня дакумент, які вызначае ўсе асаблівасці існавання лясоў на тэрыторыі рэспублікі. Шматлікія экалагічныя арганізацыі ўжо выказвалі сваю насцярожанасць новым праектам, аднак іх парады ў выніковым дакуменце ўлічаныя не былі.