Намеснік міністра энергетыкі ЗША: паліва для АЭС маглі б пастаўляць і з Амерыкі
ЗША заклікаюць Літву і Беларусь падтрымліваць дыялог у пытанні аб Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Прычым ЗША нават маглі б пастаўляць для яе паліва, заявіла намесніца міністра энергетыкі ЗША Рыта Барануол.