Ігар Корзун: ''Кожны хоча быць Чапаевым на кані. А падпішы ты петыцыю, хто гэта заўважыць?”
У Мінску з'явіліся першыя прыродныя помнікі мясцовага значэння, а важныя праблемы з зялёнымі насаджэннямі зноў застаюцца па-за інтарэсам гараджан. Чаму людзі не надаюць значэння стану паркаў, дагляду за дрэвамі і не гатовыя да руплівай штодзённай адвакатыўнай кампаніі, але як толькі чуюць гук бензапілы, гатовыя будаваць барыкады і ісці ў бой?