"Зараз трубачкі паўсюдна, хіба што не ў супе". Актывісткам надакучыла тлумачыць, чаму ім не патрэбныя кактэйльныя трубачкі і яны запусцілі ініцыятыву
Забегчы перад працай у кафэ за любімай кавай, на абед прыхапіць смузі ці ліманад, а вечарам з сябрамі пабавіць час у бары пад кактэйлі — справа звыклая. А вось тое, што да кожнага напоя нам клапатліва дададуць трубачку — ноў-хаў пітной культуры.