«У нас было сэрца, поўнае агню». Дзеля вырабу экалагічнага посуду сям’я ганчароў з’ехала са сталіцы ў Вілейку
Кераміку прыдумалі ў часы неаліту, але тэхналогія папулярная дагэтуль. У ганчарні «Золак» Вера і Уладзімір вырабляюць з гліны экалагічны посуд і ва ўсіх сэнсах жывуць гэтым. Яны заўважылі: зараз людзі шукаюць стэрыльнасці, і таму традыцыйныя рэчы, якія бы ні былі экалагічна чыстыя, падабаюцца не ўсім.