Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку: «Лепш малая дапамога, чым вялікае спачуванне»
Пакуль у нашай краіне не вырашана пытанне з Законам аб жорсткім абыходжанні з жывёламі і няма ніякай надзеі на стварэнне дзяржаўнага прытулку для катоў і сабак, неабыякавыя да гэтай праблемы людзі аб'ядноўваюць свае намаганні і ўласнымі сіламі ратуюць братоў нашых меншых. У сацыяльных сетках існуюць дзесяткі тэматычных суполак, развіваецца цэлы накірунак валанцёраў, якія бяруць на сябе клопат пра беспрытульных жывёл, дапамагаюць з транспартам ці аказваюць фотапаслугі. Паціху ў Беларусі пачынаюць арганізоўвацца і прытулкі, вакол якіх людзям значна прасцей канцэнтраваць сваю дапамогу. Зялёны