Куфэрак Пандоры: суды ўсё часцей вызначаюць справы датычныя экалагічных правоў — непадведамственнымі
"Мы разумеем, што будаўніцтва ўжо не спыніць, але будзем намагацца змянення функцыянальнага прызначэння ўстановы", — кажуць актывісты з Сердзіча. З мая 2018 года сярод двара па адрасе Сердзіча, 12 разгарнулася будаўніцтва адміністрацыйнага будынка на месцы былой установы адукацыі.