Шведскае пасольства правядзе дабрачынны гаражны распродаж. Свае рэчы на продаж выставяць і прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі
Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь супольна з праектам “KaliLaska”, Беларускай палатай моды і Зялёнай сеткай арганізуе дабрачынны распродаж рэчаў ва ўнутраным дворыку Пасольства. Распродаж адбудзецца 21 верасня 2019 года а 12.00 - 19.00.