Трох жыхароў Грушаўкі асудзілі на 15 содняў за чаяванне ў двары. “Вінаваты” торцікі з Пагоняй
Мінскі дом па Чыгуначнай, 44 чакае з-за кратаў трох сваіх герояў. Яны атрымалі па 15 содняў за чаяванне ў двары. Для суддзі Таццяны Матыль абставінамі, што абцяжарылі віну, стала паяданне торцікаў з выявай Пагоні. Адзін з затрыманых – гісторык Андрэй Мацук. “Зялёны партал” пагутарыў з яго жонкай Алесяй Арлоўскай.