Будаўнічы катлаван замест дзікага балота. Як даследавалі і асушалі беларускія балоты ў Мінску і па-за ім
У адным канцы Парка Дружбы народаў у сталіцы – разбітыя бетонныя сцежкі і заўсёды людна. Гэта папулярнае месца. У другім – высокія, месцамі рэдкія дрэвы, шмат птушак… І будаўнічы катлаван. На яго месцы былі дрэвы, потым планавалася будоўля, але зараз там пуста. А калісьці ўсё гэта было за межамі Мінску і звалася Камароўскім балотам. Тут побач была балотная станцыя, дзе працавалі навукоўцы.