''Мы змяняем свядомасць і будуем кам'юніці для вырашэння смеццевай праблемы''. Агркамітэт руху ''Зробім!'' аб валанцёрскай ініцыятыве
Праблема смецця ў наваколлі, бадай, адна з самых відавочных сёння, бо ў літаральным сэнсе ляжыць у нас пад нагамі. Вытокі яе крыюцца ў глабалізацыі, росце спажывання, а таксама элементарнай чалавечай культуры. І пакуль вучоныя і вынаходнікі шукаюць разнастайныя тэхнічныя сродкі вырашэння праблемы, у свеце існуе мноства валанцёрскіх ініцыятыў, якія змагаюцца з несанкцыянаванымі звалкамі, прыбіраючы іх.