Як у вёсцы каля Рэчыцы ратавалі стогадовы ясень (фота)
У вёсцы Чырвоная Слабада паміж Гомелем і Рэчыцай на беразе Дняпра сёння каля трох дзясяткаў селішчаў, якія ў асноўным выкарыстоўваюцца пад лецішчы жыхарамі абласнога цэнтра. І сярод гэтай супольнасці яшчэ летась узнік амаль невырашальны канфлікт. Аднаму з дачнікаў стала замінаць дрэва, якое расло на вясковай вуліцы. Гомельскі Зялёны партал вырашыў даведацца пра лёс ясеня, які падзяліў жыхароў Чырвонай Слабады на два лагеры.