"Вярніце дрэвы ў Парк 60-годдзя Кастрычніка". Гарадскі актывіст зладзіў адзіночны пікет па гарачых кропках Фрунзенскага раёна
У Парку 60-годдзя Кастрычніка ў аўторак, 27 лістапада, прайшоў пікет. Арганізатарам і ўдзельнікам яго выступіў гарадскі актывіст Дзяніс Тушынскі, што ўжо вядомы па барацьбе з узвядзеннем адміністрацыйнага будынка на месцы былой вучэбнай установы па адрасе Сердзіча, 12.