Каардынатар Зялёнай сеткі Яраслаў Бекіш: «У сучасных знешніх умовах “зялёныя” ідэі становяцца трэндам»
У мінулыя выхадныя прайшла агульная сустрэча Зялёнай сеткі, на якую штогод збіраюцца арганізацыі і найбольш актыўныя індывідуальныя ўдзельнікі, якія фарміруюць таварыства. Зялёны партал вырашыў высветліць у каардынатара Зялёнай сеткі Яраслава Бекіша, якія тэмы абмяркоўваліся на сустрэчы і як будзе развівацца беларускі «зялёны» рух на перыяд з 2016 па 2020 гады.