Рэзка пагоршыўся стан беларускіх азёр

Cтан беларускіх азёр і поймаў некаторых рэк імкліва набліжаецца да катастрафічнага, як кажа прадстаўнік Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па біярэсурсах, навуковы каардынатар праекта ПРААН-ГЭФ «Ветландс» Аляксандр Казулін.

02.02.2020 Жывая прырода Аўтар: Сяргей Залескі Крыніца: Радыё Рацыя Фота: Таццяна Улановіч

Вельмі хутка страчваюцца рыбныя рэсурсы. Калі раней дабывалі 50 тон з возера, то зараз там – 1-2 тоны. І асноўныя праблемы – гэта забруджванне азёраў, у тым ліку праз сцёкі.

Затым – зарастанне нерасцільняў, звязанае з гэтым. Як толькі нерасцільні зарастаюць, шчупак перастае размнажацца, яго месца займаюць зусім іншыя віды ды ідзе вельмі хуткая перабудова іхціафауны.

Рыбапрадукцыйнасць поймаў шэрагу рэк, напрыклад Прыпяці, таксама знізілася, кажа прадстаўнік Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па біярэсурсах, навуковы каардынатар праекта ПРААН-ГЭФ «Ветландс» Аляксандр Казулін.

«Сітуацыю трэба мяняць, хутчэй за ўсё, як і ў справе аднаўлення балот, будзем супрацоўнічаць з Глабальным экалагічным фондам», – кажа Аляксандр Казулін.

– Мінпрыродай падрыхтаваны праект, а наступны праект ГЭФ, хутчэй за ўсё, будзе скіраваны на экасістэмы натуральных азёраў. І гэты праект таксама будзе накіраваны на рашэнне такой праблемы, якая ў нас набыла катастрафічныя памеры, – гэта

зарыбленне натуральных азёраў карпам і карасём. Гэта вялікая праблема.

са знікненнем там каштоўных відаў рыбы, чырвонакніжных відаў раслін і г. д. То бок поўнасцю перабудоўваюцца вадаёмы.

Азёры – адзін з сімвалаў Беларусі, у нашай краіне іх налічваецца каля 11 тысяч.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 02.02.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.