Шлях

Як гарадзенец стаў веганам і радыкальна змяніў жыццё

Яшчэ тры гады таму Стас быў хлопцам, які любіў добра адпачыць і выпіць алкаголю. Але ў адзін момант яго жыццё кардынальна змянілася. Ён забыўся што такое мяса, цыгарэты і алкаголь. Цяпер ён узорны сем'янін, займаецца спортам і прасоўвае ідэю веганства, піша «Твой Стыль».

Жартаваў з веганаў, а потым стаў адным з іх

У 2011 годзе Стан быў ўсяедным, як і большасць насельніцтва нашай планеты. Вегетарыянства не прымаў і жартаваў, размяшчаючы фатаграфіі шашлыка ў вегетарыянскія групы ў сацыяльных сетках. Але ў 2013 годзе выпадкова стаў назіраць за чалавекам, які вылечыў сябе з дапамогай вегетарыянства і ёгі.

Той чалавек 12 гадоў займаўся прафесійна танцамі. Прыйшоў час, калі лекары паставілі яму дыягназ міжпазваночная грыжа. Яны сказалі: «Ніякіх танцаў, інакш сядзеш у інвалідную каляску». Не паслухаўшы лекараў, ён з'ехаў у Гiшпанію і праз год танцаваў у прафесійнай групе па восем гадзін запар, — распавядае Стас.

Гэта гісторыя натхніла хлопца пачаць працу над сабой. Ён стаў штодня чытаць і пераглядаць мноства інфармацыі пра медыцыну і шкодны ўплыў мяса. У жніўні 2013 года Стас і яго сям'я перайшла на вегетарыянства. На працягу года іх здароўе паляпшалася, паказчыкі ў спорце сталі нашмат лепшымі. Сам галава сямейства стаў займацца яшчэ і ёгай. Штодня бегаў шэсць кіламетраў, ездзіў на ровары па 40 кіламетраў у дзень, а таксама займаўся ў спартзале шэсць дзён у тыдзень.

Калі раней ён скурваў дзве пачкі цыгарэт у дзень і, як сам кажа, «піў як скаціна», то цяпер не памятае, што такое алкаголь і цыгарэты.

Скінуў 20 кг і палепшыў зрок

У ліпені 2015 года я вырашыў паспрабаваць нешта новае. Можна сказаць, перайсці на новы ўзровень. Я стаў веганам. У сярэдзіне жніўня важыў 88 кілаграм, праз паўтара месяца мая вага складала ўжо 72 кілаграмы. Цяпер займаюся ёгай тры разы на тыдзень, перайшоў на больш духоўны ўзровень, мая вага 68 кілаграм. Адчуваю сябе ўпэўнена як ніколі.

Галоўная сенсацыя для Стаса — тое, што ён пахудзеў на 20 кг за такі кароткі час. Ды і зрок у яго палепшыўся: калі зусім нядаўна ў яго было -2.75 (блізарукасць), то на сённяшні дзень -1.

Веганскую ежу можна знайсці нават у сталоўках

Мой дзённы рацыён у асноўным гэта гародніна і садавіна. З раніцы стараюся не есцi, а калі ем, то апельсіны ці мандарыны, плюс пару бананаў.

Стас адшукаў у горадзе некалькі сталовых, дзе вараць супы не на булёнах, таму стараецца абедаць там, плюс бярэ салат і гарнір. Увечары жонка можа папесціць сачавічнымi або нутовымi катлетамi, фалафелем або веганской піцай. Іншы раз Стас гатуе веганскiя сушы. «У веганаў кухня вельмі разнастайная і рэцэптаў мноства, варта толькі захацець», — кажа Стас.

Вось такі халадзільнік у сапраўднага вегана

Стас распавядае, што яму не хапае ў горадзе асартыменту садавіны і гародніны. Асабліва ў зімовы перыяд.

Можна параўноўваць супермаркеты Беластока і нашы. У Польшчы вялікая разнастайнасць зеляніны. І галоўнае ўсё па даступнай цане. У нас у горадзе веганам практычна няма дзе паесці і закупіцца. Але да нас патроху гэтая культура прыходзіць. У Мінску ўжо ёсць некалькі падобных устаноў, але там цэны неапраўдана высокія. Але ўсё ж я заказваю са сталіцы тофу, нут, маш, хумус.

Грошай на прадукты стала сыходзіць менш

Стас працуе ў сферы аптовага продажу фурнітуры для вокнаў, а вечарамі падпрацоўвае дыджэем у начным клубе.

Усё даражэе і зімой на прадукты ідзе больш грошай. Калі б мы елі мяса і сыры, то дакладна б не хапала. А так два пакеты гародніны і садавіны для нашай сям'і каштуюць каля 200-250 тысяч рублёў.

Гэтых прадуктаў хапае на 3-4 дні

Стас цяпер вядзе свой блог і гатовы дапамагчы ўсім жадаючым стаць на шлях веганства.

Дзе ў Гродне знайсці стравы для веганаў?

  • Сталовая ў галоўным корпусе медыцынскага ўніверсітэта (лепшы варыянт па суадносінах кошту і якасці).
  • Сталовая «Цветлiта» — там заўсёды ёсць супы не на булёнах.
  • Сталовая Інстытута развіцця адукацыі (вул. Гагарына, 6).

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 27.01.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.