Сажайте деревья, а не журналистов

Падтрымай бяздомных коцікаў і TUT.BY

Партал TUT.BY запусціў праект, дзе дзве добрыя справы можна рабіць адначасова: дапамагчы бяздомным жывёлам і падтрымаць рэдакцыю.

19.01.2021 Грамадства Аўтар: Надзея Анісовіч Фота: Pexels.com

Да 16 лютага партал збірае сродкі на рэкламную кампанію для грамадскіх аб’яднанняў па дапамозе жывёлам: “Кот у Акенцы”, “ЗААшанс”, “Эгіда”, “Суперкот”. Ахвяраваць любую суму можна анлайн. Калі вы хочаце падтрымаць, але вось зараз вольных сродкаў няма, па спасылцы можна запланаваць для сябе напамін – ён прыйдзе вам на электронную пошту.

Зыходзячы са сродкаў, якія атрымаецца сабраць за месяц, рэдакцыя рэалізуе рэкламную кампанію для гэтых зоаабарончых арганізацый. Што гэта будзе – банер, спецартыкул ці нейкая іншая рэклама, – абіраць будуць самі НДА.

Аляксандра Пушкіна, PR-менеджарка TUT.BY, расказала, што тэму праекта абмяркоўвалі ў рэдакцыі пашыраным складам: “Зараз зіма. Мы хацелі звярнуць больш увагі на бяздомных жывёл. У нас ёсць асобны аддзел, які займаецца гэтай тэмай, тым не менш катам і сабакам патрэбна дапамога любымі спосабамі.

Мы зараз як партал крыху маем патрэбу ў падтрымцы, але пры гэтым самі можам інфармацыйна дапамагчы кампаніям, якія ратуюць жывёл”.

Раней у такім жа фармаце TUT.BY падтрымаў кампаніі, якія дапамагалі беларусам падчас пандэміі: “Эду Цех Салюшн” за доступ 1200 школ да платформы znaj.by, “Рэстаранны дворык” за бясплатныя абеды для дактароў Гомеля, “Дзі Энд Дзі інвест” за арганізацыю харчавання медыкаў віцебскай інфекцыйная бальніцы, “Цэнтр экалагічных рашэнняў” за пашыў шматразовых масак для бяздомных, “БЕРГФУД” за акцыю “Збяры ссабойку доктару”, “СКРома” за ўсталяванне дадатковых перагародак у рэанімацыйным і кардыялагічным аддзяленнях Кобрынскай цэнтральнай раёнай бальніцы.

У мінулым раз атрымалася сабраць па 16 000 рублёў для інфармацыйнай падтрымкі кожнай з гэтых шасці кампаній. Гэтым разам, як кажуць у TUT.BY, праект па жывёлах таксама стартаваў паспяхова. Адзін з галоўных пунктаў гэтага збору – прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных жывёл у Беларусі. Зараз гэта тэма яшчэ і больш абвастрылася: апошнімі днямі добрыя людзі забралі з марозу даволі шмат жывёл, і яны актыўна шукаюць новых гаспадароў.

Звычайна за спецпраекты плацяць брэнды, а тут яны арганізуюцца на сродкі чытачоў. І кожны можа паўдзельнічаць у такой рэкламе. Аляксандра Пушкіна кажа, што рэдакцыя хацела б падтрымаць больш зоаабарончых арганізацый, але ж, паколькі вядзецца збор сродкаў ад фізічных асоб, кампаніі выбіраліся ў тым ліку сыходзячы з іх формы ўласнасці. Тым не менш, відавочна, такі вопыт не апошні ў рэдакцыі, і яна яшчэ будзе радаваць беларусаў добрымі справамі і важнымі сацыяльнымі праектамі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 19.01.2021

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.