З'явіўся сайт для пошуку блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту
Тэлеграм-канал «спісы затрыманых» паведаміў аб запуску сайта, які дазволіць знайсці блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
20.11.2020

Сайт размешчаны па адрасе spiski.live, дастаткова ўвесці прозвішча чалавека ў радок, каб сістэма паказала імя, дату затрымання і інфармацыю аб яго цяперашнім месцазнаходжанні.
На дадзены момант падключаныя да сайта спісы толькі за лістапад. Крыху пазней дадасца верасень і кастрычнік.
Сайт знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення.
ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ
20.11.2020
Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.