Сажайте деревья, а не журналистов

У 25 раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаванні і забароны на паходы ў лес

Абмежаванні - амаль па ўсёй Гродзенскай вобласці.

21.06.2021 Жывая прырода Крыніца: Еўрарадыё
Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, 21 чэрвеня зусім забаронена хадзіць у лес у шасці раёнах краіны: Клічаўскім, Кіраўскім, Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім.

Яшчэ ў 19 раёнах уведзеныя абмежаванні. Гаворка ідзе аб Астравецкім, Смаргонскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Лідскім, Дзятлаўскім, Шчучынскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Зэльвенскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Бераставіцкім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Буда-Кашалёўскім і Салігорскім раёнах.

У выпадку з абмежаваннем ў лес выходзіць можна, але ад развядзення вогнішчаў прыйдзецца устрымацца.

На сайце Мінлясгаса можна паглядзець мапу з актуальнай інфармацыяй пра абмежаванні і забароны на наведванне лясоў.

Зялёны партал нагадвае: на гэтым тыдні ў Беларусі будзе горача - удзень да +34C. Гідрамет абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 21.06.2021

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.