Шлях

Хочаш дапамагаць жывёлам? Прыходзь у каманду Petsi

Petsi – гэта мабільны дадатак, які дапамагае катам і сабакам вярнуцца дадому. Толькі ў Беларусі на ліку праграмы ўжо некалькі дзесяткаў жывёл, якія знайшлі сваіх старых гаспадароў. А ўвогуле Petsi спампавалі прыкладна ў 80 краінах. Зараз каманда пашырае сваю актыўнасць і шукае валанцёраў у свае рады.

Дапамагчы могуць людзі з зусім рознымі навыкамі. Для гэтага трэба запоўніць Google форму – і каманда Petsi звяжацца з вамі. Ксенія Папова, аўтарка праекта, кажа, што ім патрэбны і дызайнеры, і капірайтары, і піяршчыкі, і проста людзі, у якіх ёсць крыху вольнага часу.

Мы зараз працуем над распаўсюджваннем праграмы. Ідэя запрасіць у сваю каманду валанцёраў нам прыйшла, калі карыстальнікі сталі самі пісаць, што ім вельмі падабаецца праект і яны хацелі б неяк паўдзельнічаць. Людзі пісалі з Беларусі, Украіны, Расіі і з’явілася думка арганізаваць такую дэцэнтралізаваную каманду, якая змагла б прасоўваць праект. Нам патрэбны памочнікі, якія  могуць расказваць пра Petsi, каб людзі дадавалі ў праграму сваіх гадаванцаў не толькі пасля таго, як іх згубілі, але і загадзя для страхоўкі. Каб гэта аб’ёмная праца ішла хутчэй, мы б хацелі пашырыць каманду і спадзяёмся на водгук неабыякавых людзей.

Спампаваць праграму і ўласнаручна паглядзець, як яна працуе, можна ў Google Play і iStore.

Апроч ўсяго, сёлета каманда Petsi ўдзельнічае ў Social Weekend: яны трапілі ўжо ў чвэрцьфінал. Зараз да 7 траўня для ўсіх праектаў праходзіць этап навучання. Ксенія Папова падзялілася, што Social Weekend дапамог па-новаму паглядзець на іх праект і на пошук партнёраў, у тым ліку за мяжой. У прыватнасці, яны ўжо скантактаваліся з некалькімі зоапраектамі, каб пашыраць супрацоўніцтва.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 23.04.2021

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.