Сажайте деревья, а не журналистов

Дзе ў Мінску дыхаць лёгка? Ведаеце – дадайце на мапу

Інтэрактыўная мапа ад праекта  TeRRIFICA запрацавала анлайн. На ёй кожны мінчанін можа адзначыць месца з добрай ці дрэннай якасцю вады, паветра, тэмпературы, ветру і грунту. Па гэтым даным эксперты збіраюцца сачыць за змяненні клімату ў гарадской прасторы.

Каб ўнесці новы пункт ці адрэдагаваць сваю адзнаку, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці даныя. Можна дадаваць месцы, якія вы лічыце значнымі ў адносінах да змянення клімату.

Напрыклад, станоўчую адзнаку варта паставіць новаму скверу, дзе добрае паветра і можна схавацца ад спёкі. А дрэнную – несанкцыяніраванай звалцы ці месцу, дзе адчуваецца пах хімічных рэчываў. Карыстальнікі таксама могуць пакідаць свае рэкамендацыі па паляпшэнню стану пункту.

На першым этапе асноўная ідэя – прыцягнуць увагу мінчан да змянення клімату ў іх горадзе. Падобныя мапы ўжо працуюць у рэгіёнах Германіі, Францыі, Сербіі і Іспаніі. Таму потым спецыялісты змогуць параўнаць даныя беларускага гораду і іншых, паглядзець, дзе рэалізаваны карысныя практыкі памякчэння наступстваў змянення клімату і падзяліцца карысным вопытам.

Актыўны ўдзел гараджан пакажа, што гэтыя пытанні важны для жыхароў, а не толькі для кліматолагаў. А гэта ўжо можа стаць нагодай для прыцягнення мясцовай улады і бізнес-супольнасці для пошукаў аптымальных гарадскіх рашэнняў у гэтай галіне.

Дзмітрый Буронкін, менеджар праекта па інфармацыйным тэхналогіям, тлумачыць сутнасць ідэі:

“Мы спадзяемся, што гэты інструмент дазволіць нам сабраць інфармацыю не ад экспертаў ці ад горадабудаўнікоў, а ад звычайных людзей. Таму што гараджане бачаць больш праблем у горадзе. Масіў даных, які мы атрымаем, і адзначаныя пункты на мапе дазваляюць даведацца пра праблемныя ўчасткі і станоўчыя практыкі ў галіне змянення клімату ў Мінску. Калі шмат людзе зазначаць існуючыя праблемы ў канкрэтным раёне і прапануюць свае ідэі па паляпшэнню сітуацыі, у нас будзе падстава разам стварыць групу актыўных дзеянняў, прыцягнуць да супрацоўніцтва мясцовую адміністрацыю, горадабудаўнікоў, стартапы і грамадскія ініцыятывы”.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 28.05.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.