29.09.2014 / 08:09

Найбуйнейшыя еўрапейскія назіранні за восеньскай міграцыяй птушак (Eurobirdwatch-2014) адбываюцца штогод.

У суботу і нядзелю 4 і 5 кастрычніка сябры грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прапануюць гродзенцам, узброіўшыся біноклямі і тэрмасамі з гарачай гарбатай, далучыцца да назірання за восеньскай міграцыяй птушак.

У суботу, 4 кастрычніка ў парку імя Ж.-Э. Жылібера з 13 да 16.00 можна будзе зблізку пабачыць птушак, якія засталіся ў горадзе. А сябры АПБ раскажуь пра жыццё і міграцыі птушак, адкажуць на пытанні аб крылатых братах нашых меншых, а таксама аб сваёй арганізацыі і аб тым, як стаць яе сябрам. Арыенцір, каля якога знаходзіцца пляцоўка назірання, - бронзавая статуя дзяўчыны на рацэ Гараднічанка.

У нядзелю, 5 кастрычніка, адбудзецца палявая экскурсія на вадасховішча каля в.Свіслач (Гродзенскі раён). Там месца вялікай канцэнтрацыі птушак 50 відаў: розных відаў качак (свіцваў, крыжанак, чубатых ныркоў і ныркоў-сівакоў, лапаносак, чырак), вялікіх і малых коўраў, шэрых і вялікіх белых чапляў, кнігавак і іншых кулікоў.

Месца збору - стаянка каля будынку малодшых класаў былой школы №1 на вул.Падольная (паміж запраўкай і БІПам), ад’езд на аўтамабілях у 9.30, вяртанне ў Гродна паміж 14.30 і 15.00. Пасля экскурсіі ў абед адбудзецца смажанне загадзя закупленных каўбасак, таму з кожнага дарослага ўдзельніка збіраецца складка ў 50 тыс., з дзетак і падлеткаў да 16 год – па 30 тыс. руб. Для ўдзелу ў нядзельнай экскурсіі неабходна паведаміць пра сваё жаданне далучыцца і магчымасць выкарыстання ўласнага аўтамабіля арганізатарам да 17.00 суботы: Таццяна Смыкоўская (мтс: +375 336 871974) або Дзьмітры Вінчэўскі (мтс: +375 336 887589).

Арганізатары таксама папярэджваюць аб неабходнасці апрануцца адпаведна надвор'ю і папярэдзіць загадзя аб жаданні замовіць біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” (на беларускай мове) - іх колькасць абмежаваная.

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах "Птушкі штодня"

Фота Дзьмітрыя Вінчэўскага

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость