Альхон – востраў на Байкале. Ад месца спачыну шаманаў да пункта эзатэрычнага турызму (фота)
Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя на Альхоне ніхто не жыў, месца лічылася свяшчэнным і сюды прыплывалі паміраць бурацкія шаманы. Праз век выспа стала часткай запаведніка, а некалькі населенных пунктаў прымаюць турыстаў з усяго свету.