Каб горад стаў па-сапраўднаму зялёным, недастаткова стварэння ў ім толькі сквераў і паркаў. Канцэпцыя ператварэння ў такое месца значна складаней і прадугледжвае развіццё экатранспарту, кліматычную нейтральнасць, ашчаднае стаўленне да прыродных рэсурсаў і шмат чаго іншага. Каб сабраць усе гэтыя кірункі ў адно цэлае, патрэбная стратэгія, якую пакуль ніхто не стварыў. Затое ў гараджан ёсць шмат спосабаў зрабіць свой унёсак — ад пасадкі дрэўца да імкнення ўплываць на гарадскую палітыку.