Усталюй таблічку – абарані дом птушкі 2017 года з Чырвонай кнігі ад касцоў і ўладальнікаў сабак!
Птушкай 2017 года ў Беларусі абраны жаўрук-смяцюх. Птушка не злятае ў вырай, а жыве ў Беларусі ўвесь час. Жаўрук-смяцюх знікае праз кашэнне травы падчас гнездвання, недахоп харчавання ды апрацоўку травы пестыцыдамі. З красавіка па ліпень мы павінны дапамагчы рэдкай птушцы выгадаваць птушанят. Як гэта зрабіць?