Дата проведения:
23.04.2021

Belarus Urban Fellowship-2021 — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепш.

 

Для каго разлічана наша праграма?

Малады лідар/лідарка да 35 год

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў.

Жаданне ды ідэі як змяняць нашы гарады да лепшага

Урбаністыка, гарадскі актывізм, экалогія, арганізацыя культурніцкіх мерапрыемстваў або нешта іншае — мы дапаможам развіць твае навыкі ў гэтых сферах

Разуменне як веды, атрыманыя на Belarus Urban Fellowship, дапамогуць далей у дзейнасці.

 

Як будзе праходзіць навучанне?

1 Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 мая

2 Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.

3 Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія і піяр-кампаніі ды шмат іншага.

4 Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі.

 

Запоўніць анкету