У Беларусі ініцыятарам далучэння да акцыі выступае таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы Дэпартамента энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь.
Акцыя пройдзе ў Мінску, Гродна, Гомелі, Брэсце і Баранавічах. У гэтых гарадах будзе выключана падсвятленне адміністрацыйных будынкаў, універсітэтаў і гандлёвых цэнтраў,а таксама святло ў кафэ.
У Мінску адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных «Гадзіне Зямлі», але галоўнай падзеяй стане акустычны канцэрт пры свячах гуртоў «Navi» і «Hummuskiss"» у кафэ «Loft».
Уваход вольны!