Зялёны партал пачынае новы праект летняга сезону "High Talk. Інтэрв'ю на/абарот".

Наша каманда возьмецца паразмаўляць на актуальныя, гарачыя і штодзённыя тэмы з экспертамі экалагічных і каляэкалагічных галін, гарадскімі актывістамі і актывісткамі і актыўнымі гараджанамі на простай і зразумелай мове. На вышыні 54 метраў у непасрэднай размове мы зададзім вострыя пытанні, распавядзем пра цікавыя ініцыятывы і праекты, акрэслім тэндэнцыі будучыні.

Сачыце за анонсамі Зялёнага партала, глядзіце праект "High Talk. Інтэрв'ю на/абарот". Мы абяцаем — будзе цікава!