Перейти к основному содержанию

Таварыства Зялёная сетка
Таварыства Зялёная сетка

Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб разам вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.

Праблемы, над якімі мы працуем, не могуць быць вырашаныя адной арганізацыяй або чалавекам. Толькі аб'яднаўшыся, мы можам разлічваць на тое, што наш голас будзе пачуты, а меркаванне — ўлічанае.

Місія Зялёнай сеткі — дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны зялёнае рух.

Стратэгічныя напрамкі нашай працы:

  1. Ахова прыроды і спрыянне яе аднаўленню.
  2. Пашырэнне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
  3. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі.

Дзейнасць таварыства заснаваная на прынцыпах Хартыі Зямлі, Грамадзянскай Хартыі,  устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі правоў чалавека і гендарнай роўнасці.

Мы актыўна супрацоўнічаем з органамі дзяржаўнага кіравання, эканамічнымі супольнасцямі, якія падзяляюць наш клопат пра экалогію Беларусі, а таксама з шэрагам іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесам.

Зялёная сетка – актыўны ўдзельнік Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, прадстаўнік Сеткі з'яўляецца сукаардынатарам Рабочай групы 3 Форуму (Клімат, энергетыка і навакольнае асяроддзе), а таксама міжнароднай сеткі Climate Action Network ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.

 

 

Лагатыпы Зялёнай сеткi:

На беларускай мове ў фармаце.png

На беларускай мове ў фармаце.psd

На рускай мове ў фармаце.png

На рускай мове ў фармаце.psd