Чарнобыль у тварах. Васіль Жынгель: «Хапіла нам усім той радыяцыі…»
Васіль Жынгель — адзін з тых, хто з першых дзён выбуху на Чарнобыльскай АЭС выконваў свой доўг. Служыў так, як мог і як быў абавязаны. Уражанні, якія атрымаў маладым хлопцам, з ім усё жыццё. Яго маналог — гісторыя без тэрміна даўнасці. Слухаеш Васіля, і не верыцца, што прайшло 30 гадоў. Здаецца, гэта было ўчора…