Страўня, якая робіць бел-чырвона-белую шаурму, папрасіла падтрымаць яе замовамі. Мінчукі падтрымалі так, што аж скончылася мяса
На мапу “нашых” страўняў дадалася мінская Shawarma Express на Ленінградскай, 2. Там робяць бел-чырвона-белую шаурму і даюць зніжку за белыя стужкі. Апошнія тыдні па выходных вакол установы гуртуецца АМАП і амаль няма наведвальнікаў.