Энергаэфектыўнасць у трэндзе: у Беларусі можа з'явіцца сетка кансультантаў і новыя энергапланы гарадоў
Першы кліматычна нейтральны горад, развіццё рэгіёнаў і аднаўляльнай энергетыкі, адкрыццё інфацэнтраў – такой бачаць сваю будучыню прадстаўнікі энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў, якія падсумавалі вынікі і падзяліліся планамі на студзеньскай сустрэчы.