У беларускіх фестываляў мала экапрыязнасці. Чаго не хапае масавым гулянням у экалагічным плане?
Лета і цёплая восень – актыўны фестывальны час. У горадзе і па-за ім ладзяцца разнастайныя тэматычныя святы, івэнты, якія дазваляюць добра і актыўна правесці час. Аднак атрымоўваючы пэўны багаж уражанняў і эмацыйнага зараду мала хто з наведвальнікаў задумваецца пра экалагічны след такіх мерапрыемстваў.